Рэзананс у Аргенціне: выстаўка «веруючых» лялек Барбі і Кена інтрыгуе публіку | Друк |
29.09.2014 15:05

Неадназначная выстаўка «рэлігійных» Барбі і Кенаў рыхтуецца ў Буэнас-Айрэсе. Экспазіцыя на тэму «Барбі, пластыкавая рэлігія» рыхтуецца аргенцінскімі мастакамі Марыянелай Перэллі і Пулам Пааліні.

Як паведамляе lenta.ru, у экспазіцыю ўвойдуць 33 лялечныя фігуркі, якія прадстаўляюць рэлігійных персанажаў розных рэлігій: хрысціянства, будызму, іўдаізму.

 


 

Выстаўка адкрыецца толькі 11 кастрычніка, але ўжо сёння выклікае вялікі рэзананс у СМІ. Са свайго боку мастакі сцвярджаюць, што кожны дзень на іх скрыню прыходзяць просьбы зрабіць рэлігійную ляльку на замову.

(IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by