У Нігерыі святару ўдалося ўцячы з палону баевікоў «Бока Харам» |
| Друк | |
16.10.2014 13:27 |
У Нігерыі пастару пратэстанцкай супольнасці ўдалося збегчы з палону
баевікоў «Бока Харам». Паводле інфармацыі ASSIST News, Рацімі Абаджымі,
які ўзначальвае «Царкву Бога» ў адным з сяленняў недалёка ад г.
Майдугуры, быў выкрадзены 6 студзеня, калі ішоў са сваёй царквы ў
сталіцу Борна.
Баевікі дагналі яго ў лесе Самбіса, дзе знаходзіцца іх лагер. На працягу 10 месяцаў яго трымалі звязаным. На пачатку кастрычніка ў рэгіёне пачаліся праліўныя дажджы. Яны былі настолькі моцнымі, што лагер затапіла і ісламістам прыйшлося пакінуць яго. Падчас паводкі пастару Абаджымі ўдалося збегчы.
Некалькі дзён ён ішоў праз лес, перш чым 7 кастрычніка яго падабралі салдаты.
Пастар прайшоў курс лячэння ў бальніцы Маймалары і сумоўе з вайскоўцамі. Пасля гэтага яму дазволілі вярнуцца ў Майдугуры.
Губернатар Борна Кашым Шэціма заявіў у лютым 2014 г.: «Бока Харам» лепш узброена і лепш матывавана, чым нашыя войскі. Улічваючы цяперашні стан спраў, перамагчы «Бока Харам» абсалютна немагчыма для нас».
Ад рук баевікоў за апошнія 5 гадоў загінулі, па меншай меры, 5 тыс. нігерыйцаў. 650 тыс. жыхароў краіны сталі бежанцамі.
(AYU)
|