Біблію ўпершыню пераклалі на фарсі |
| Друк | |
14.11.2014 12:32 |
Упершыню Біблія перакладзеная на фарсі — сучасную персідскую мову, афіцыйную мову Ірана і Афганістана. Пра гэта паведамляе газета Ватыкана «L'Osservatore Romano».
Пераклад, праца над якім заняла 18 гадоў, быў распачаты Elam Ministries — місіянерскай арганізацыяй, якая займаецца распаўсюджваннем хрысціянства ў Іране, і Wycliffe Bible Translators — сусветнай арганізацыяй па перакладзе Бібліі на родныя мовы розных народаў.
Паводле даных ватыканскай газеты, падчас ісламскай рэвалюцыі 1979 г. у Іране было не больш за 500 хрысціян. Аднак іх колькасць за мінулыя 35 гадоў павялічылася прыкладна да 370 тысяч. Большасць з іх — прыхільнікі розных пратэстанцкіх супольнасцяў.
(AYU)
|