Знойдзены доказы пра сувязь Шэкспіра з Каталіцкім Касцёлам | Друк |
02.12.2014 15:20

У Сэнт-Омер у паўночнай Францыі выявілі невядомы раней асобнік першага выдання п'ес Шэкспіра, апублікаванага ў 1623 годзе тыражом 800 экзэмпляраў.

Гэты факт дадае інфармацыі аб сувязі англійскага пісьменніка з Каталіцкім Касцёлам. Знойдзены ў мінулым месяцы старадрук належаў каталіцкаму калегіуму, у якім у невялікім мястэчку недалёка ад Кале адукацыю атрымлівалі дзеці бежанцаў-католікаў з Англіі. Акрамя таго, зробленыя праўкі і каментары даказваюць, што гэтыя п’есы ставіліся ў калегіуме.

Аб прыналежнасці Шэкспіра да катакомбавага Каталіцкага Касцёла ў Англіі ўжо даўно вядуцца дыскусіі. Адкрыццё ў Сэнт-Омер паказвае, што праз некалькі год пасля смерці ён быў добра вядомы ў асяродку каталіцкіх бежанцаў.

Паводле польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
 
© 2003-2025 Catholic.by