Самую вялікую плывучую калядную ёлку запалілі ў Бразіліі |
| Друк | |
03.12.2014 12:51 |
У Рыа-дэ-Жанейра запалілі самую вялікую ў свеце плывучую калядную ёлку, вышыня якой 85 метраў. Ёлку спусцілі на ваду на возеры Радрыга-дэ-Фрэйтас і ўпрыгожылі трыма мільёнамі лямпачак.
Паглядзець на ўстаноўку ёлкі і яе асвячэнне прыйшлі тысячы турыстаў і мясцовых жыхароў.
Цырымонія асвячэння каляднай ёлкі праводзіцца ў Рыа-дэ-Жанейра штогод. Падзея кожны раз суправаджаецца прыгожым феерверкам.
|