У Вярхоўнай Радзе Украіны створана малітоўная група |
| Друк | |
05.12.2014 11:52 |
Ва Украіне на першым пасяджэнні новавыбранай Вярхоўнай Рады VIII склікання адбылася першая сустрэча Малітоўнай групы ў Вярхоўнай Радзе.
На малітву ў сценах парламента сабралася каля 10 народных дэпутатаў з розных фракцый, паведамляе «Рэлігія ва Украіне» са спасылкай на прэс-службу Украінскага нацыянальнага малітоўнага сняданку.
Аснову малітоўнай групы складаюць вернікі Евангельскай Царквы, выбраныя па спісах партыі «Народны фронт».
«Сімвалічна, што сёння мы чыталі ўрывак з Нагорнага казання, дзе гаворыцца пра тое, што міратворцы з'яўляюцца благаслаўлёнымі, бо будуць названыя сынамі Божымі. Канешне, маліліся аб міры і супакоі ў нашай дзяржаве», — дзеліцца ўражаннямі народны дэпутат Украіны VIII склікання, каардынатар малітоўнай групы ў Вярхоўнай Радзе Украіны Павел Унгуран.
Малітоўная група ў Вярхоўнай Радзе Украіны адкрыта для ўсіх дэпутатаў і будзе збірацца традыцыйна кожны чацвер зранку.
|