У адным з гандлёвых цэнтраў Рыма з’явілася капліца | | Друк | |
22.12.2014 15:06 |
Яе інаўгурацыя адбылася 21 снежня 2014 г. Эўхарыстыю ўзначаліў віцэ-старшыня рымскай дыяцэзіяльнай службы па арганізацыі пілігрымак кс. прэлат Ліберыё Андрэата. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё святар прызнаўся, што існаванне капліцы ў гандлёвым цэнтры павінна нагадваць людзям, якія часта прысвячаюць цэлыя выходныя спажывецтву, пра тое, што нядзеля з’яўляецца днём Пана. Святар падкрэсліў, што жаданне аб душпастырскай працы ў гандлёвым цэнтры выказаў яго ўладальнік, які ўжо паспрыяў пабудове маленькага касцёла побач з іншым сваім гандлёвым цэнтрам у Францыі. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|