Мусульманскі святар назваў сэлфі грахом | Друк |
28.01.2015 11:41

Мусульманскі святар аб’явіў сэлфі грахом, дадаўшы, што гэта прыкмета ганарлівасці і высакамернасці. Паводле яго слоў, аўтары сэлфі патрабуюць сацыяльнага прызнання і фотаздымкі дапамагаюць ім адчуваць сябе лепш за іншых.

Пра гэта са спасылкай на газету Daily Mail паведамляе інтэрнэт-газета naviny.by.

Інданезійскі святар Фелікс Cіаў апублікаваў у сваім твітары серыю запісаў, у якіх тлумачыцца, чаму варта пазбягаць сэлфі. Асабліва ён асудзіў фотаздымкі, якія робяць мусульманскія жанчыны, назваўшы іх «нячыстымі». «Мы падвергліся найбольш цяжкаму граху — высакамернасці», — сказаў святар.

У адказ на яго заяву сотні карыстальнікаў сацыяльных сетак выклалі сэлфі з хэштэгам #Selfie4Siauw.

(IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by