Венесуэла: напады на чатыры святыні ў Мерыдзе | Друк |
02.02.2015 17:32

У венесуэльскім горадзе Мерыда чатыры каталіцкія святыні сталі аб’ектамі вандалізму. Касцёлы былі закіданы бутылкамі з гаручымі сумесямі, а іх сцены былі распісаныя зневажальнымі графіці ў адрас Апостальскага Нунцыя манс. Альдо Джардана, які знаходзіўся ў гэтым горадзе з нагоды 30-годдзя візіту св. Яна Паўла ІІ.

Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва «Fides» апублікавала заяву мясцовага студэнцкага руху, які асудзіў «подлую і баязлівую атаку», ад якой у выніку пацярпелі будынкі касцёлаў: «Гэты напад з мэтай пасеяць страх сярод вернікаў Мерыды павінен быць асуджаны ўсімі. Напад на месца веры — гэта агрэсія супраць свабоды веравызнання і супраць гістарычнай спадчыны Мерыды».

Універсітэцкі студэнцкі «Рух Вызвалення» выступіў у сацыяльных сетках з заклікам малітоўнага чування перад фасадам касцёла ў раёне Эль-Льяна, каб выказаць салідарнасць са Святым Пасадам і спыніць падобныя дзеянні.

Паводле рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
 
© 2003-2025 Catholic.by