Часопіс «Charlie Hebdo» часова прыпыняе працу | Друк |
04.02.2015 21:23

Рэдакцыя французскага сатырычнага часопіса «Charlie Hebdo», у якой у пачатку студзеня адбыўся тэракт і якая ўвесь гэты час была ў цэнтры ўвагі грамадскасці, праінфармавала аб тым, што ў бліжэйшы час часовы прыпыніць сваю працу.

Як паведамляе партал gosc.pl, афіцыйнай прычынай часовага перапынку ў працы стане адпачынак рэдакцыі.

«Нашы супрацоўнікі вычарпаныя», — дадаюць у часопісе.

7 студзеня ў бюро рэдакцыі ўварваліся тэрарысты і застрэлілі 12 чалавек, у тым ліку і асноўных мастакоў сатырыстычнага часопіса. Нападнікі на рэдакцыю былі забітыя праз два дні ў паліцэйскай аблаве.

Першы выпуск «Charlie Hebdo» пасля трагічных падзей быў выпушчаны ў рэдакцыі газеты «Liberation» рэкордным тыражом у 7 мільёнаў экземпляраў. Перад нападам часопіс выходзіў накладам у 60 тысяч асобнікаў.

(IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by