Базыліку з лёду пабудавалі ў Румыніі | Друк |
05.02.2015 12:54

На пабудову ледзяной святыні, правобразам якой стала царква ў цэнтральнай Румыніі (вобласць Сібіу), спатрэбілася 15 дзён. Пасля ўзвядзення святыню асвяцілі праваслаўны, каталіцкі і пратэстанцкі святары.

Ледзяная святыня знаходзіцца на вышыні дзвюх тысяч метраў над узроўнем мора недалёка ля возера Балеа (паўночны захад ад Будапешта). Святар Іаан Крысан, які служыць у гэтай унікальнай святыні, адзначыў, што атмасфера ў ёй добра ўплывае на вернікаў.


У гэтага будынка ільдзяныя не толькі сцены, але і ўкрыжаванне, алтар і барэльефы. Лёд, які выкарыстоўваўся для пабудовы, падрыхтаваны з асвячонай вады.

 

Паводле interfax-religion.ru, en.radiovaticana.va (AYU)

 
© 2003-2025 Catholic.by