У канадскіх судах скасоўваюць практыку прысягаць на Бібліі |
| Друк | |
17.02.2015 11:10 |
У канадскай правінцыі Квэбек з судоў выключаюць практыку прысягі на
Бібліі. У імя «секулярызму», «культурнай і рэлігійнай разнастайнасці»
хрысціянская традыцыя выключаецца з публічнай прасторы, паведамляе
L'Observatoire de la Christianophobie.
Рашэнне засноўваецца на высновах Камісіі па справах культурных адрозненняў Бушар-Тэйлар. Яе эксперты прапанавалі працягваць даваць прысягу на Бібліі хрысціянам. Усім, хто адмаўляецца ад гэтай практыкі, замест прысягі дастаткова будзе зрабіць «yрачыстую заяву».
На справе атрымліваецца інакш. Некаторыя суддзі ў сваім судзе адмаўляюць у магчымасці прысягаць на Бібліі нават хрысціянам.
(AYU)
|