У ЗША з'явіцца першы іспанамоўны святы | | Друк | |
21.04.2015 14:41 |
Пра гэта паведамляе беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Кананізацыя іспанскага францішканіна, які жыў у 1713-1784 гг., стане адным з пунктаў апостальскага падарожжа Папы ў ЗША, якое ўключае ў сябе, акрамя сталіцы, Нью-Ёрк і Філадэльфію. Сёння па-ранейшаму вядуцца размовы пра прыпынак Пантыфіка на Кубе на шляху ў Злучаныя Штаты або падчас вяртання ў Рым. Аб сваім намеры кананізаваць благаслаўлёнага Хуніпера казаў сам Папа Францішак у гутарцы з журналістамі ў студзені 2015 г. Трэба нагадаць, што 2 мая Папа Францішак наведае Папскі паўночнаамерыканскі калегіум у Рыме і адправіць там святую Імшу на ўспамін благаслаўлёнага ў рамках дня, прысвечанага заснавальніку каталіцкіх місій на тэрыторыі сучаснай Каліфорніі, у тым ліку ў Сан-Францыска, Лос-Анджэлесе, Сакрамэнта і Сан-Дыега. Даведка: Хуніпера Серa — манах-францішканін, заснавальнік каталіцкіх місій на тэрыторыі сучаснай Каліфорніі, у тым ліку ў Сан-Францыска, Лос-Анджэлесе, Сакрамэнта і Сан-Дыега. Сваёй дзейнасцю місіянера і даследчыка заслужыў званне «апостала» і «айца Каліфорніі». Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям'і. Уступіў у ордэн братоў-мінарытаў у 1730 годзе, тады ж прыняў імя Хуніпера ў гонар святога Юніпера, аднаго з вучняў св. Францішка Асізскага. Дзякуючы выключным здольнасцям выкладаў філасофію яшчэ да таго, як прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне. Атрымаў ступень доктара ва ўніверсітэце горада Пальма-дэ-Маёрка. У 1749 годзе, ва ўзросце 36 гадоў, накіраваўся ў Новы Свет і найперш працаваў на кафедры філасофіі ў езуіцкай школе ў Мехіка. У Новай Іспаніі разгарнул шырокую прапаведніцкую і місійную дзейнасць. 9 гадоў пражыў у вобласці Санцьяга-Хальпан сярод індзейцаў памэ, пераклаў на іх мову катэхізіс і навучыў іх розным рамёствам. Вядомы такі факт, што пасля вяртання ў Мехіка ён атрымаў славу палымнеючага прапаведніка; заклікаючы гараджан да пакаяння, ён біў сябе ў грудзі, стоячы на кафедры, абпальваў сябе палымнеючым факелам ці біў сябе бічом. 25 верасня 1988 года Папа Ян Павел ІІ далучыў Хуніпера Сера да ліку благаслаўлёных. Яго помнікі ўсталяваны ў Кармэлі, Гаване, на Маёрцы і ў іншых краінах. (AYU) |