У барселонскай святыні маліліся за ахвяр авіякатастрофы A320 | Друк |
28.04.2015 11:11

27 красавіка ў памяць аб ахвярах авіякатастрофы А320 адбылася памінальная Імша ў святыні Святой Сям'і у Барселоне. На Імшу прыйшло каля 1500 чалавек, у тым ліку 600 родзічаў 52 ахвяраў трагедыі.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенства EFE.

Airbus A320 авіякампаніі Germanwings, які накіроўваўся з Барселоны ў Дзюсельдорф, разбіўся 24 сакавіка ў цяжкадасягальным раёне Французскіх Альп. У катастрофе загінула 150 человек, большасць — грамадзяне ФРГ і Іспаніі.

У знакамітым барселонскім храме ў развітальнай цырымоніі прымаў удзел кароль Іспаніі Феліпэ VI і каралева Лецісія, старшыня ўрада Марыяна Рахой, віцэ-прэм'ер Іспаніі Сорайя Саэнс дэ Сантамарыя, старшыні Мурсіі, Валенсіі, Арагона, Кастыльі-і-Леона, адкуль паходзілі ахвяры, паслы з розных краін і інш.

Таксама прыйшлі вучні Інстытута Гіола ў Льінарс-дэль-Вальес (правінцыя Барселоны), які па абмену наведвалі нямецкія падлеткі, якія аказаліся ў ліку пасажыраў самалёта А320. Навучэнцы прынеслі 150 свечак — па адной на кожнага загінулага — якія паставілі на прыступках алтара.

На памінальнай Імшы выступілі са словам прадстаўнікі іншых канфесій — евангелісты, мусульмане і юдэі.

(AYU)
 
© 2003-2025 Catholic.by