Егіпет: мусульмане дапамагаюць фінансава ў будоўлі касцёла | Друк |
28.04.2015 17:26

Егіпецкія мусульмане перадаюць ахвяраванні на будаўніцтва новай копцкай святыні ў правінцыі Аль-Мінуфія каля Каіра. Гэта адбылося на хвалі спагады і спачування пасля забойства копцкіх хрысціянаў у Лівіі.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Fides.

Калі мясцовы біскуп Веніямін абвясціў збор на будаўніцтва святыні, некаторыя мясцовыя мусульманскія лідары заклікалі сваіх адзінаверцаў ўнесці свой уклад у будаўніцтва царквы. Гэты заклік зроблены ў першую чаргу да моладзі, якая ахвяруе на пабудову свае невялікія зберажэнні.

Для ўдзелу ў гэтай акцыі былі закліканы мясцовыя мусульманскія актывісты Егіпецкага Сямейнага дому. Гэтая арганізацыя, якую ўзначальваюць на замену вялікі суніцкі імам Аль-Азхар і Копцкі патрыярх. На працягу некалькіх гадоў арганізацыя працуе ў кірунку прадухілення і змякчэння міжрэлігійных канфліктаў,калі такія здараюцца.

(AYU)
 
© 2003-2025 Catholic.by