Актрыса Сальма Хаек прадставіла свой фільм у падтрымку ліванскіх бежанцаў | Друк |
06.05.2015 13:12

Галівудская актрыса Сальма Хаек наведала лагер сірыйскіх бежанцаў «Бекаа» падчас візіту ў Ліван, дзе прадставіла свой анімацыйны фільм «Прарок», які створаны па матывах аднайменнай кнігі вядомага ліванскага тэолага, філосафа і паэта Джэбрана Халіля.

Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ.

Па словах актрысы, якая мае ліванскія карані, сустрэча з бежанцамі, большасць з якіх — жанчыны і дзеці, зрабіла на яе моцнае ўражанне. Яна ўразілася адвагай і гераічнасцю гэтых людзей, якія не адчайваюцца і вераць, што аднойчы вернуцца на сваю радзіму.

Актрыса і прадзюсар Сальма Хаек заявіла аб неабходнасці працягнуць падтрымку сірыйскіх бежанцаў у тым ліку ў рамках праграмы ЮНІСЕФ. Раней Хаек заявіла аб намеры пабудаваць там некалькі школ. Падчас візіту Сальма пагутарыла з вялікай колькасцю людзей, якія пацярпелі ад шматгадовага канфлікту ў іх краіне, з медыцынскімі работнікамі і выхавацелямі.

Актрыса стала адным з прадзюсараў фільма «Прарок», а таксама агучыла гераіню Ум Мустафу. Фільм зняты па матывах аднайменнай кнігі ліванскага філосафа, тэолага і паэта Джэбрана Халіля, якая была выдадзена ў 1923 годзе і на сённяшні дзень перакладзена больш чым на 40 моў свету.

(AYU)

 

 
© 2003-2025 Catholic.by