Халдзейскі патрыярх заклікаў уключыць у тэкст канстытуцыі Курдыстана паняцце «хрысціяне» |
| Друк | |
07.05.2015 12:55 |
Паколькі ў цяперашні час заканадаўцы абмяркоўваюць фармулёўку канстытуцыі для аўтаномнай іракскай вобласці Курдыстан, кіраўнік Халдзейскай Каталіцкай Царквы заклікаў уключыць у тэкст асноўнага закона паняцце «хрысціяне».
Праект канстытуцыі прадугледжвае, што Курдыстан уключае «курдаў, туркменаў, арабаў, асірыйцаў, халдзеяў, сірыйцаў, армян і іншых».
Патрыярх Луіс Рафаэль I Сако сказаў у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву «Fides», што ў прапанаваным выглядзе тэкст канстытуцыі мае на ўвазе, што рэлігія менш важная, чым этнічная прыналежнасць.
«Цяпер, на жаль, вы часцей чуеце, калі хто-небудзь кажа: «Я больш армянін, чым хрысціянін» або «я больш асірыец, чым хрысціянін», — сказаў халдзейскі патрыярх.
(AYU)
|