Жыццё хрысціян у Егіпце абмяркуюць на канферэнцыі ў Францыі |
| Друк | |
22.05.2015 11:33 |
У Парыжы пройдзе канферэнцыя аб жыцці хрысціянскай меншасці ў сучасным Егіпце. На сустрэчы з дакладам выступіць дырэктар культурнага цэнтра езуітаў у Александрыі а. Генры Булад, піша L'Observatoire De La Christianophobie.
Айцец Генры Булад з'яўляецца экспертам у вобласці ісламу і не па чутках ведае аб сітуацыі, у якой зараз жыве хрысціянская меншасць у Егіпце.
Канферэнцыя адбудзецца 26 мая ў Парыжы ў цэнтры Шарль.
Хрысціяне ў Егіпце складаюць 10-20 %. Абсалютную большасць з іх складаюць вернікі Копцкай Праваслаўнай Царквы, колькасць католікаў — каля 1%.
(AYU)
|