Самая вялікая праабортная арганізацыя ў свеце гандлюе часткамі цел дзяцей | | Друк | |
22.07.2015 13:52 |
"Многія зараз шукаюць сэрцы, каб яны былі цэлымі, учора ўпершыню прасілі лёгкія, таксама шмат патрабуецца печані", - кажа Нукатола, беручы відэльцам салату. Planned Parenthood гадамі маўчала пра гэты бок свайго "бізнесу", заяўляючы, што з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй. На іншым відэа бачна, як Мэры Гаттэр, прэзідэнт аднаго з падраздзяленняў Planned Parenthood Federation of America, гандлюецца з антыабортнымі актывістамі, якія выдаюць сябе за прадстаўнікоў кампаніі, якія хочуць набыць часткі цел забітых дзяцей. "Якую цану вы чакаеце за непашкоджаны орган? Якую кампенсацыю?" - пытаецца ў Гаттэр актывіст. "Чаму б вам не сказаць, колькі вы звычайна плаціце?.. На перамовах, хто першы называе цану, той губляе грошы", - адказвае Гаттэр. Гандаль чалавечымі органамі ў ЗША забаронены. Прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі ў Сенаце ЗША ўжо заклікалі правесці следства адносна Planned Parenthood і пазбавіць яе дзяржаўнага фінансавання. |