Cемінар для каталіцкіх тэлерэпарцёраў прайшоў у Навасібірску | Друк |
13.08.2015 11:47
10-дзённы семінар для тэлевізійных рэпарцёраў, арганізаваны каталіцкай студыяй Каna, 11 жніўня завяршыўся ў Навасібірску. Удзельнікі семінарa прыбылі з трох расійскіх дыяцэзій.
 
Як паведамляе KAI, мэтай арганізатараў было навучанне маладых людзей працы з відэакамерай і спроба стварэння сеткі каталіцкіх рэпарцёраў, якія супрацоўнічалі б са студыяй Kana.
 
Месца сустрэчы было абрана невыпадкова: у Навасібірску 6-9 жніўня праходзіла Агульнарасійская сустрэча каталіцкай моладзі. 
 
Семінар даў магчымасць маладым людзям пазнаёміцца з рознымі тэмамі, якія датычаць рэпарцёрскай працы. Практычная частка семінара ўключала ў сябе відэаздымку моладзевай сустрэчы, канферэнцыі, інтэрв’ю і тэлерэпартаж. Семінар насіў міжнародны характар — сярод кіраўнікоў майстар-класа быў польскі манах-капуцын, а таксама студэнтка з Калумбіі, якая вучыцца на медыцынскім факультэце ў Белгарадзе.
 
(ils)
 
© 2003-2025 Catholic.by