У Ірландыі дзяўчаты «рэкламуюць» пакліканне да манаства сярод аднагодкаў | Друк |
21.08.2015 12:29
Вялікі крызіс пакліканняў да кансэкраванага жыцця сярод жанчын стаў адной з прычын зніжэння жыццядзейнасці Касцёла ў Ірландыі. Група дзяўчат пад назвай «Rise of the Roses» («Стварэнне Ружы») вырашыла распаліць агонь пакліканняў сярод аднагодкаў-дзяўчат.
 
Як інфармуе каталіцкае інфармацыйнае агенцтва, нядаўна скончылася летняя пілігрымка супольнасці, якая мела на мэце рэкламную кампанію кансэкраванага жыцця.

Назва руху сімвалічна нагадвае пра ірландскую традыцыю, якая бачыць у ружах сімвал жаночай прыгажосці. Гісторыя стварэння гэтай групы звязана з Міжнародным Эўхарыстычным Кангрэсам у Дубліне ў 2012 годзе і аб’яўленне Папам Францішкам бягучага года Годам кансэкраванага жыцця.

Дзяўчаты з гэтай суполкі апошнія два месяцы падарожнічалі па ўсёй Ірландыі, арганізоўваючы сустрэчы і набажэнствы ў розных жаночых кляштарах. Молячыся разам з манахінямі розных харызматаў, яны хацелі паказаць прыгажосць дарогі за Хрыстом. Члены супольнасці вераць, што ў Ірландыі зможа зноў абудзіцца прага да кансэкраванага жыцця, якое перажыў і св. Патрык, які ў V стагоддзі пачаў распаўсюджваць Евангелле сярод кельтаў-паганаў.
 
Пасля заканчэння духоўнага турнэ дзяўчаты будуць працягваць сваю місію падчас малітоўных чуванняў, якія праходзяць штомесяц пад назвай «Новая песня для Пана».
 
(ils)


 
© 2003-2025 Catholic.by