У Рыа-дэ-Жанэйра хочуць адмяніць абавязковае ўтрыманне Бібліі ў бібліятэках | | Друк | |
09.10.2015 20:49 |
![]() Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на газету O Globo. Суддзя Карлас Эдуарду да Роза да Фонсека Пассус назваў норму, якая дзейнічае, “абразай свецкай дзяржавы”. “Закон супярэчыць прынцыпам свабоды веравызнання і роўнасці паслядоўнікаў розных канфесій, якімі павінны кіравацца дзяржаўныя ўстановы", - адзначыў ён. Пункт гледжання суддзі падтрымала большасць яго калег: супраць адмены нормы выступілі толькі двое з 20 удзельнікаў пасяджэння. Адзін з аўтараў закона, дэпутат рэгіянальнага парламента Эдсан Албертассі паведаміў, што будзе падаваць апеляцыю на рашэнне суда. “Гаворка ідзе не пра тое, каб паставіць у прывілеяванае становішча паслядоўнікаў нейкай адной рэлігіі. Мы кажам пра неабходнасць наяўнасці ў бібліятэках самай прадаванай кнігі ў свеце”, - адзначыў ён. Закон быў прыняты яшчэ ў ліпені 2011 года, але толькі зараз прыцягнуў увагу рэгіянальнай судовай інстанцыі. Патрабаванне, замацаванае ў гэтай норме, тычыць усіх бібліятэк штата, у тым ліку тых, што размешчаны ў дзяржаўных і прыватных школах. blagovest-info.ru (MV) |