У Перу беатыфікуюць трох місіянераў, забітых мааістамі | Друк |
10.10.2015 00:06
У Перу пачаўся працэс беатыфікацыі трох каталіцкіх місіянераў, забітых у 1991 годзе членамі мааісцкай арганізацыі “Сендэра Луміноса”.
 
 На прэс-канферэнцыі ў дыяцэзіі Чымбота біскуп Анхела Франсіска Піорна падцвердзіў правядзенне эксгумацыі месцаў пахавання місіянераў і наступнае за ім пераўтварэнне іх магілаў у святыню, паведамляе “Седмица” са спасылкай на Fides.
 
Эксгумацыя польскіх францішканаў Міхаэля Тамашака і Збігнева Стржалкоўскі адбудзецца 13 кастрычніка ў Парыякота. Місіянеры былі забіты 9 жніўня 1991 года ў Парыякота.
 
Да ліку мучанікаў будзе далучаны таксама італьянскі святар Алесандра Дордзі. Яго забілі 25 жніўня 1991 года ў Рынканада. 
  
 
Цырымонія беатыфікацыі пройдзе 5 снежня. Місіянеры стануць першымі беатыфікаванымі ў Перу мучанікамі.
 
blagovest-info.ru  (MV)
 
 

 
© 2003-2025 Catholic.by