«Ісламская дзяржава» заклікае да джыхаду супраць Расіі | Друк |
14.10.2015 12:22

Прадстаўнік экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» Абу Мухамед аль-Аднані ў 40-хвіліннай заяве, аўдыёзапіс якой з’явіўся ў інтэрнэце, заклікае мусульман усяго свету далучыцца да джыхаду супраць рускіх і амерыканцаў, паведаміла 14 кастрычніка Руская служба Бі-Бі-Сі.

Пры гэтым ён цытуе выказванне кіраўніка Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства Маскоўскага Патрыярхату протаірэя Усевалада Чапліна аб тым, што дзеянні Расіі ў Сірыі – свяшчэнная барацьба.

Бі-Бі-Сі адзначае, што словы аль-Аднані – гэта першая афіцыйная заява з пагрозамі ў адрас Расіі з боку ІД.

Асноўнае месца ў пасланні адведзена, аднак, не Расіі, якая згадваецца ў ліку саюзнікаў ЗША, што вядуць барацьбу супраць ІД: галоўнай мішэнню аль-Аднані назваў Злучаныя Штаты і дадаў, што гэтая краіна імкнецца заручыцца падтрымкай Аўстраліі, Турцыі, Расіі і Ірана.

Интерфакс религия (MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by