Больш за 130 тысяч маладых вернікаў наведае Асвенцым падчас кракаўскіх СДМ-2016 | Друк |
22.10.2015 19:06

Месца памяці — Аўшвіц-Біркенаў з 20 па 28 ліпеня, і з 1 да 3 жніўня 2016 года цалкам зарэзервавана для ўдзельнікаў Сусветных Дзён Моладзі (СДМ-Кракаў 2016).

Маладыя пілігрымы, якія жадаюць наведаць былы нацысцкі канцэнтрацыйны лагер у Асвенцыме, павінны зарэгістравацца праз старонку бельска-жывецкага Цэнтра СДМ, выбіраючы вольныя тэрміны, якія яшчэ засталіся. У гэтыя дні Музей не будзе дасяжны для іншых наведвальнікаў.

Прагназуецца, што на працягу 12 дзён, калі музей будзе зарэзерваваны для пілігрымаў СДМ, былы лагер наведае каля 130 тысяч маладых людзей з усяго свету — штодзённа каля 11 тысяч асоб. Групы, якія будуць прыязджаць сюды, будуць мець магчымасць прымаць удзел у святых Імшах у асвенцымскіх касцёлах. Таксама тут будуць арганізаваныя спецыяльныя малітвы, якія падрыхтуюць браты з супольнасці Тэзэ.

Паводле польскага каталіцкага інфармацыйнага агенцтва, (AYU)

 
© 2003-2025 Catholic.by