Суд забараніў суполку «УКантакце» за абразу хрысціян | | Друк | |
28.10.2015 11:27 |
У жніўні пракуратура Цэнтральнага раёна Пецярбурга звярнулася ў суд з патрабаваннем абмежаваць доступ да суполкі. У красавіку наглядны орган атрымаў зварот, аўтар якога ўбачыў у інфармацыйных матэрыялах MDK парушэнні законаў «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных аб’яднаннях» і «Аб інфармацыі, інфармацыйных тэхналогіях і ахове інфармацыі». Абурэнне выклікалі публікацыі, якія з’явіліся пасля Вялікадня, у тым ліку з выявай Езуса Хрыста. Экспертыза паказала, што на малюнках былі надпісы і знакі, што абражаюць вернікаў. «Праверка выявіла, што ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" размешчана віртуальная суполка MDK, якая размяшчае інфармацыйныя матэрыялы, што абражаюць пачуцці вернікаў, прыніжаюць розныя групы людзей па рэлігійных і нацыянальных прыкметах», – адзначаецца ў паведамленні пракуратуры. На сёння ўсе спрэчныя выявы выдалены з суполкі. Интерфакс-Религия (MV) |