Каталіцызм з'яўляецца найбольш паважанай рэлігіяй у Паўднёвай Карэі | | Друк | |
02.11.2015 15:03 |
Каталіцкую веру вызнае 39 працэнтаў жыхароў краіны, у той час як будызм, які з’яўляецца пануючай рэлігіяй, карыстаецца даверам толькі 33 працэнтаў. Хоць да 20 працэнтаў жыхароў гэтай азіяцкай краіны належаць да розных евангельскіх і пратэстанцкіх Цэркваў, але толькі адзін з дзесяці карэйцаў упэўнены ў гэтым веравызнанні. Гэта вынік нядаўніх скандалаў сексуальнага і фінансавага характару, што адбыліся ў некалькіх супольнасцях. Больш за палову рэспандэнтаў мае добрае стаўленне да каталіцкіх святароў. Паўднёвая Карэя налічвае 74 мільёны жыхароў, сярод якіх 5 мільёнаў складаюць католікі. Паводле eKai.pl (MV) |