Прэзідэнт Польшчы сустрэнецца з Папам Францішкам | Друк |
06.11.2015 12:24

9 лістапада адбудзецца аўдыенцыя Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ў Папы Францішка.

Канцылярыя прэзідэнта Польшчы апублікавала афіцыйную праграму візіту кіраўніка дзяржавы ў Ватыкан.

Анджэй Дуда прыбудзе ў Італію 8 лістапада ў другой палове дня, каб удзельнічаць у святой Імшы ў базыліцы св. Пятра пры гробе св. Яна Паўла ІІ.

На наступны дзень у 10 гадзін адбудзецца аўдыенцыя прэзідэнта ў Папы Францішка. Гадзіну пазней Анджэй Дуда сустрэнецца з Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці кардыналам П’етро Паралінам.

У 13 гадзін плануецца ўдзел Анджэя Дуды ў цырымоніі ўзнагароджання палякаў у Ватыкане. Цырымонія будзе праходзіць у пасольстве Польшчы пры Святым Пасадзе. Тут плануецца выступленне прэзідэнта.

У 16.45 Анджэй Дуда ўскладзе вянок да помніка Юзафа Пілсудскага. Потым адбудзецца сустрэча ў польскім пасольстве ў Італіі, дзе прэзідэнт уручыць ўзнагароды палякам, якія жывуць у Італіі, і выступіць з прамовай.

Вечарам 9 лістапада дэлегацыя вернецца ў Польшчу.

Паводле Deon.pl (MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by