У Пакістане частка мусульман выступае ў абарону рэлігійных меншасцяў | | Друк | |
10.11.2015 13:04 |
У Пакістане хрысціяне называюцца зневажальным тэрмінам «ісай», які азначае людзей нячыстых, горшых за іншых. Гэты тэрмін хочуць замяніць на «масіх», што на афіцыйнай мове Пакістана урду азначае «народ Месіі». Кожны ўдзельнік гэтай акцыі паабяцаў распавесці пра гэтую ідэю ста іншым людзям, каб у краіне ўзмацнялася павага да прадстаўнікоў рэлігійных меншасцяў. Кампанію праводзіць «Багдад» - найбуйнейшая пакістанская няўрадавая арганізацыя, якая займаецца выхаваннем моладзі. Паводле wiara.pl (MV) |