Калумбія: Касцёл выступае супраць усынаўлення дзяцей аднаполымі парамі | Друк |
11.11.2015 09:25

«Гэта не праява сучаснасці, але самазнішчэнне» – так калумбійскія біскупы пракаментавалі рашэнне мясцовага суда, які дазволіў гомасексуальным парам усынаўляць дзяцей. Мясцовыя біскупы лічаць, што такое рашэнне парушае асноўныя правы дзяцей, а ставіць вышэй за іх правы гомасексуалістаў.

«Мы лічым, што сям’я, якая складаецца з мужчыны і жанчыны, з'яўляецца прывілеяваным месцам, дзе дзеці маюць лепшыя ўмовы для здаровага росту і развіцця – не толькі фізічнага, але таксама псіхалагічнага, эмацыйнага і маральнага», – пішуць калумбійскія біскупы.

Яны падкрэсліваюць, што з-за гэтага рашэння суда будзе потым пакутаваць усё грамадства, а таксама заахвочваюць сваіх суайчыннікаў абараняць традыцыйную сям’ю і правы дзяцей.

Паводле Deon.pl  (MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by