Супрацьтэрарыстычны флэшмоб мусульман пашыраецца ў сацсетках | Друк |
17.11.2015 14:53

Тысячы мусульман з розных краін планеты далучаюцца да акцыі ў сацсетках, выказваючы сваё асуджэнне тэрарыстычных атак у Парыжы.

Грамадзяне розных дзяржаў, якія вызнаюць іслам, далучаюцца да флэшмобу ў інтэрнэце.

Яны размяшчаюць у сацыяльных сетках свае фотаздымкі, якія суправаджаюць хэштэгам #notinmyname (не ад майго імя).


Таксама сустракаюцца такія словы: «Я мусульманін, але я не тэрарыст», «Іслам — за мір», «Мы супраць тэрору», «Мая вера не робіць мяне забойцам».

(AYU)

 
© 2003-2025 Catholic.by