У Мексіцы знік чарговы святар | | Друк | |
20.11.2015 12:21 |
Як расказаў мясцовы ардынарый арцыбіскуп Хасэ Мануэль Валянцін Віктар Санчэс Эспіноса, святар заўсёды падтрымліваў з вернікамі вельмі добрыя адносіны. Ніхто не можа таксама сказаць, якія могуць быць прычыны яго знікнення. Адсутнасць святара парафіяне заўважылі 13 лістапада, калі ён не з'явіўся на літургіі. У ваколіцах таксама не было яго аўтамабіля. Кватэра святара была разрабавана, а многія рэчы выкінуты з шафы на падлогу. На мэблі былі выяўлены сляды крыві. На сёння праваахоўныя органы не змаглі вызначыць, куды і з якой мэтай святар быў выкрадзены. Паводле Deon.pl (MV) |