Біскупы Алжыра засцерагаюць ад ісламафобіі | | Друк | |
20.11.2015 12:52 |
Алжырскія іерархі выказалі абурэнне і асуджэнне гэтых «д'ябальскіх» тэрарыстычных актаў. Біскупы выказалі спачуванне сем’ям тых, хто загінуў у тэрактах, а таксама сваю занепакоенасць тым, каб тэракты ў Парыжы не паўплывалі на распаўсюджванне ксенафобіі і антымусульманскіх настрояў у грамадстве. Біскупы падкрэсліваюць, што замест нянавісці патрэбна паказаць, што братэрства магчымае і адрозненні не з'яўляюцца перашкодай для яднання сэрцаў і духу. Паводле Deon.pl (MV) |