Святая Імша ўпершыню за сто гадоў прайшла ў Турэмным замку Табольска | | Друк | |
24.11.2015 13:10 |
Пакоі доўгі час знаходзіліся на рэканструкцыі. Яны размешчаны ў былой катаржна-перасыльнай турме Табольска. Наведвальнікі музея змогуць пазнаёміцца з побытам веруючых арыштантаў мінулага і гісторыяй развіцця ў Сібіры каталіцтва, лютэранства, іўдаізму і ісламу. Пра гэта паведамляе сайт Табольскага гісторыка-архітэктурнага музея-запаведніка.
Каталіцкая супольнасць у Табольску, куды ў часы Кацярыны ІІ, пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, былі сасланы палякі, сфармавалася да пачатку XIX стагоддзя. У горадзе таксама былі ў ссылцы ўдзельнікі паўстання 1863-1864 гадоў.
Турэмны замак (Табольскі цэнтрал), які знаходзіцца недалёка ад Табольскага крамля, – былая катаржна-перасыльная турма, а зараз музей, пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Праз турэмны замак прайшлі пісьменнікі Уладзімір Караленка, Мікалай Чарнышэўскі, Фёдар Дастаеўскі. Паводле Интерфакс религия (MV) |