У Японіі адкрываецца экспазіцыя «Украінскае Раство» | | Друк | |
02.12.2015 09:59 |
«Тры тыдні ў доме віктарыянскага стылю будзе панаваць сямейнае ўкраінскае Раство», - распавядаюць арганізатары. На працягу 16 гадоў зімовая Ёкагама знаёміць японцаў і гасцей з традыцыямі святкавання Божага Нараджэння ў розных краінах свету. У гэтым годзе разам з Брытаніяй, Канадай, Францыяй, Аўстрыяй, Аўстраліяй і Германіяй упершыню будзе прадстаўлена Украіна. Падчас мерапрыемства плануецца правесці майстар-класы па пляценню каляднага павука, а таксама выступленні бандурысткі Кацярыны Гудзій і дзяцей з украінскай школы «Крыніца», піша Gazeta.ua. Паводле risu.org.ua (MV)
|