Кожны трэці малады амерыканец хоча бачыць Папу Францішка маральным лідарам | Друк |
15.12.2015 11:10

Апытанне Інстытута палітыкі Гарвардскага ўніверсітэта засведчыла пра пазітыўнае стаўленне вялікай часткі амерыканскай моладзі да Пантыфіка.

30 працэнтаў апытаных падтрымалі сцвярджэнне «Я хачу, каб Папа Францішак быў маральным і гуманітарным лідарам ў пытаннях нацыянальнай і міжнароднай палітыкі (такіх як іміграцыя, змены клімата, беднасць)».

Не пагадзіліся з гэтымі словамі ў цэлым 25 працэнтаў рэспандэнтаў, яшчэ 44 працэнта паставіліся нейтральна. Астатнія ўхіліліся ад адказу.

Апытанне праводзілася з 30 кастрычніка па 9 лістапада 2015 года, статыстычная памылка — 2,8 працэнтавага пункта.

Аляксандр Гелагаеў, harvard.edu

 
© 2003-2025 Catholic.by