У Польшчы выбралі амбасадараў СДМ 2016 | | Друк | |
16.12.2015 11:16 |
Амбасадары Сусветнага Дня Моладзі – гэта розныя асобы. Сярод іх ёсць акцёры (Мачэй Мусяў і Дамініка Фігурска), музыканты (Патрыцыя і Гжэгаж Маркоўсцы, Лукаш і Павел Галцове), журналісты (Пшэмыслаў Бабяж, Брыгіда Грысяк – Чэшалкевіч), духавенства (біскуп Рафал Маркоўскі і кс. Ян Качкоўскі), а таксама спартсмены (Ежы Дудэк, Сафія Клепацка). Падчас перадсвяточнай сустрэчы адбудзецца прэм’ера кліпа гімна СДМ «Благаслаўлёныя міласэрныя», знятага гуртом Stacja7. Акрамя амбасадараў СДМ на сустрэчы будуць валанцёры і людзі, якія дапамагаюць у падрыхтоўцы да СДМ. Паводле krakow2016.com (MV) |