Дзяўчынка з ЗША перамагла рак пасля сустрэчы з Папам Францішкам | | Друк | |
16.12.2015 11:53 |
«У Грэйс Вэст, якая жыве ў Нью-Ёрку, "не выяўлена злаякасных новаўтварэнняў"», — паведаміла 13 снежня амерыканская тэлекампанія CBS і працытавала словы дзяўчынкі, што «гэта цуд Божага Нараджэння». Год таму, дзякуючы аднаму дабрачыннаму амерыканскаму фонду, Грэйс Вэст змагла прысутнічаць на прыёме ў Папы Францішка. Раней у яе быў выяўлены рак нервовай сістэмы.
Сёння дзяўчына і яе бацькі радуюцца, што благаслаўленне Святога Айца сапраўды дапамагло. Паводле Deon.pl (MV) |