Каля 10 тысяч Святых Дзвярэй адчынена ва ўсім свеце | | Друк | |
17.12.2015 16:48 |
Некаторыя групы неслі на плячах крыжы, прывезеныя са сваіх парафій, іншыя ішлі за крыжам, які атрымалі ад валанцёраў у пачатку вуліцы Віа дэла Канцыліазьёнэ, што прыводзіць да базыліцы ў Ватыкане. Дзверы Міласэрнасці былі адкрытыя таксама ў кожнай дыяцэзіі свету. У пераважнай большасці адкрыццё Года Міласэрнасці адбылося ў нядзелю. Старшыня Папскай рады па справах новай евангелізацыі, якая адказвае за арганізацыю юбілею, сказаў, што, хоць не праводзілася дакладных падлікаў, але можна сказаць, што прыкладна ва ўсім свеце адчынена каля 10 тысяч Святых Дзвярэй. У некаторых дыяцэзіях ёсць адны Святыя Дзверы, у іншых — ад двух да дзевяці. Як адзначыў арцыбіскуп Рыно Фізікелла, цяперашні Юбілейны Год з’яўляецца самым дэцэнтралізаваным у гісторыі Касцёла. Паводле ekai.pl (MV) |