Семінарысты-францішкане Кракава арганізоўваюць жывую батлейку | Друк |
18.12.2015 16:49

Францішканскія семінарысты ўжо некалькіх дзён узводзяць шопку каля сваёй семінарыі ў Кракаве (Польшча). У вігілію Божага Нараджэння ў 22.00 яны выставяць першую батлейку і дадуць свой першы калядны канцэрт.

Па традыцыі будуць таксама жывёлы з кракаўскага заапарка і гаспадаркі Сельскагаспадарчага ўніверсітэта.

У гэтую ж ноч адбудзецца аплаткавая сустрэча жыхароў і турыстаў горада з Мітрапалітам Кракаўскім кардыналам Станіславам Дзівішам.

Жывая батлейка ў францішканаў таксама будзе ў другой палове дня ў першы і другі дзень Божага Нараджэння.

Паводле Deon.pl (MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by