Славенцы на рэферэндуме падтрымалі хрысціянскае разуменне шлюбу | Друк |
21.12.2015 11:23

Каля 63 працэнтаў выбаршчыкаў у нядзелю выступілі супраць закону, які ўводзіў так званыя «аднаполыя шлюбы».

Славенскі парламент прыняў у сакавіку закон, які даваў права заключаць «шлюб» паміж асобамі аднаго полу, аднак гэты закон не атрымаў сілы, бо грамадская арганізацыя «За дзяцей» звярнулася ў галоўны суд краіны і заклікала да рэферэндуму.

«Мы супраць закону, які адмаўляе галоўнае права кожнага дзіця — права мець маці і бацьку», — гаворыцца на старонцы арганізацыі.

Рух «За дзяцей» хутка сабраў 40 тысяч подпісаў, якія патрэбныя для правядзення рэферэндуму ў краіне, што раней была часткай Югаславіі.

На мінулым тыдні падтрымаць права дзяцей заклікаў пераважна каталіцкую краіну Папа Францішак.

Аляксандр Гелагаеў паводле Reuters.com, BBC.com.

 
© 2003-2025 Catholic.by