Малійскі Тамбукту: напад на хрысціянскую радыёстанцыю, трое загінулых | Друк |
22.12.2015 09:19

Тры чалавекі загінулі ў выніку ўзброенага нападу на хрысціянскую радыёстанцыю «Таханінэт» у малійскім горадзе Тамбукту.

Ахвярамі сталі двое хрысціян — галоўны рэдактар праграм Амар Омар і яго памагаты, а таксама іх сябра, вядомы мусульманскі актывіст Абдэлькарым Аг Аль-Хаір.

Згодна з адміністрацыяй Тамбукту, адказнымі за напад з'яўляюцца «джыхадысты, якія жадаюць раз'яднаць хрысціян і мусульман, але ў іх гэта не атрымаецца», — дадалі прадстаўнікі ўладаў.

Паводле рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 
© 2003-2025 Catholic.by