У Ізраілі ўчынены чарговы акт вандалізму | Друк |
12.01.2016 15:43

Недалёка ад ізраільскага горада Бэйт-Шэмэш, на захад ад Ерузалема, былі апаганены салезіянскія могілкі: знішчаны крыжы і магілы.

Гэта здарылася яшчэ перад Божым Нараджэннем, але лацінскі Патрыярхат Ерузалема толькі нядаўна выступіў з заявай аб чарговым акце антыхрысціянскага вандалізму.

«Гэта не першы такі выпадак», – распавёў Ватыканскаму радыё патрыярхальны вікарый Ерузалема біскуп Уільям Шомалі.

«Невядомыя злачынцы напалі і апаганілі салезіянскія могілкі недалёка ад Бэйт-Шэмэша. Яны знішчылі помнікі і драўляныя крыжы. Салезіяне паведамілі пра гэта ў паліцыю, якая праводзіць расследаванне. Мы ведаем, што гэта зрабілі мясцовыя габрэі-фундаменталісты, таму што падобны выпадак, дзе ўдзельнічала частка габрэяў, быў некалькі гадоў таму», – зазначыў іерарх.

«У сувязі з тым, што такія выпадкі робяцца часцейшымі, мы жадаем, каб паліцыя працавала сур'ёзна і злачынцы, якія да гэтага часу апаганьвалі могілкі, храмы, кляштары і хрысціянскія сімвалы, былі знойдзены», – сказаў біскуп Шомалі.

Паводле Deon.pl (MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by