Колькасць католікаў у Аўстрыі памяншаецца | Друк |
15.01.2016 11:48

У канцы мінулага года ў Аўстрыі налічвалася больш за 5 млн. 210 тыс. католікаў на 8,5 млн. жыхароў з усёй краіны, што прыкладна на 1 працэнт менш у параўнанні з 2014 годам, калі іх было 5 млн. 270 тыс.

Гэтыя і іншыя статыстыкі былі абвешчаны 13 студзеня Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Аўстрыі на аснове матэрыялаў, атрыманых з розных дыяцэзій ў краіне.

Дадзеныя епіскапату таксама паказваюць, што ў 2015 годзе адзначана 56365 сыходаў вернікаў з Касцёла, што на 1332 больш у параўнанні з папярэднім годам. У розных дыяцэзіях гэтыя лічбы розныя. У адных назіраецца павелічэнне колькасці верных, а ў іншых – памяншэнне.

Паводле Deon.pl (MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by