Прадстаўнікі розных рэлігій прымуць удзел у Сусветным эканамічным форуме | Друк |
20.01.2016 09:32

20 студзеня ў Давасе пачынаецца Сусветны эканамічны форум. Акрамя палітыкаў і бізнесменаў, у ім прымуць удзел прадстаўнікі рэлігій.

Аб сваёй прысутнасці на форуме паведамілі кіраўнік Англіканскай Царквы архіепіскап Джасцін Уэлбі, а таксама канцлер Папскай акадэміі навук і Папскай акадэміі сацыяльных навук біскуп Марсела Санчэс Саронда.

Сярод 2500 удзельнікаў пасяджэння будуць таксама рабін Давід Розен, кіраўнік Амерыканскага габрэйскага камітэта, і рабін Пінхас Гольдшмідт, старшыня Канферэнцыі еўрапейскіх рабінаў, французскі будыйскі манах Мацье Рыкар, які рэгулярна ўдзельнічае ў канферэнцыях у Давосе, а таксама прадстаўнікі ісламу.

У адной з закрытых сесій таксама будзе ўдзельнічаць кардынал Пітэр Тарксан, старшыня Папскай рады справядлівасці і міру, які ў 2014 годзе прачытаў пасланне ад Папы Францішка на пачатак форуму.

У мінулыя гады ўдзельнікамі форуму былі вядомы абаронца бедных арцыбіскуп Элдер Камара з Бразіліі, кардынал Рэйнхард Маркс з Германіі і цяперашні арцыбіскуп Дубліна (Ірландыя) Дзіармуід Марцін, які даволі часта наведваў Давос, калі быў сакратаром Папскай рады справядлівасці і міру.

Паводле Deon.pl (MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by