450 вайскоўцаў з краін НАТА прымуць удзел у СДМ-2016 | Друк |
20.01.2016 15:32

На дыяцэзіяльны этап СДМ-2016, а таксама на ўрачыстасці і набажэнствы з Папам Францішкам у Кракаве ў Польшчу прыбудзе 450 вайскоўцаў з-за мяжы.

Пра гэта паведамляе польскае каталіцкае інфармацыйнае агенцтва.

Як адзначыў біскуп Юзэф Гуздэк, вайсковы ардынарый, для яго важным з'яўляецца тое, каб вайскоўцы, якія прыбудуць у краіну, сустрэліся з гасціннасцю палякаў і атрымалі годнае ўяўленне пра краіну.

Госці з-за мяжы прыбудуць у Варшаву 23 ліпеня і застануцца ў сталіцы да 26 ліпеня. За гэты час яны наведаюць палявую катэдру, музей польскага войска, музей Варшаўскага паўстання, Стары Горад, Каралеўскі Замак і Вілянаў.

Вайскоўцы і вайсковая моладзь падчас прабывання ў Польшчы наведаюць таксама Вадавіцы, Ясную Гару і лагер Аўшвіц-Біркенаў у Асвенцыме. У Кракаў яны прыбудуць 28 ліпеня, а з 29 ліпеня прымуць удзел у праграме СДМ.

Таксама аб удзеле ў Сусветных Днях Моладзі паведамілі тры палявыя біскупы: з ЗША, Францыі і Славакіі.

(AYU)

 
© 2003-2025 Catholic.by