Віцэ-прэзідэнтам Тайваня абралі католіка | Друк |
25.01.2016 15:37

Практыкуючы католік і вядомы эпідэміёлаг, які змагаўся з эпідэміяй SARS (вострай, цяжкай дыхальнай недастатковасцю) будзе з 20 мая займаць пасаду віцэ-прэзідэнта Тайваня.

64-гадовы Чэнь Цзянь-жэнь з'яўляецца адным з 280 тысяч католікаў, якія жывуць на пераважна будысцкім востраве, з насельніцтвам у 23,5 мільёнаў чалавек.

Менавіта яго ўдзел у барацьбе з атыповай пнеўманіяй натхніў кандыдатку на пост кіраўніка адміністрацыі Тайваня Цай Інвэнь абраць Чэнь Цзянь-жэнь у якасці свайго намесніка.

Разам яны перамаглі ў выбарах 16 студзеня, атрымаўшы 56,1 працэнта галасоў. У той жа час Дэмакратычная прагрэсіўная партыя, якую ўзначальвае Інвэнь, атрымала абсалютную большасць — 68 са 113 месцаў у парламенце.

Цзянь-жэнь з'яўляецца беспартыйным. У 2003-2005 гадах ён быў міністрам аховы здароўя, затым віцэ-прэзідэнтам Кітайскай Акадэміі.

У 2010 годзе ён атрымаў папскі ордэн святога Грыгорыя Вялікага, а ў 2013 годзе стаў рыцарам Ордэна святога Гроба Пана.

Паводле Deon.pl (MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by