Касцёл у Бразіліі праводзіць кампанію салідарнасці з бежанцамі | Друк |
29.01.2016 11:57

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Бразіліі разам з бразільскім дабрачынным каталіцкім таварыствам «Карытас» абвясціла кампанію салідарнасці з мігрантамі і бежанцамі, якіх ва ўсім свеце налічваецца каля 60 мільёнаў чалавек.

Гэтая кампанія павінна стаць практычным удзелам у Юбілейным Годзе Міласэрнасці, абвешчаным Папам Францішкам.

Мэтай ініцыятывы з’яўляецца інфармаванне грамадства аб справах салідарнасці, гуманітарнай дапамогі і гасціннасці ў адносінах да тых, хто быў вымушаны пакінуць свае дамы і краіны і эміграваць у пошуках бяспекі або больш годных умоў жыцця.

Кампанія таксама накіравана на ўмацаванне існуючых ініцыятыў і праектаў, накіраваных на падтрымку мігрантаў, якія вырашылі пераехаць у Бразілію.

Сабраныя сродкі падчас гэтай акцыі будуць прызначаны для арганізацыі новых цэнтраў па прыёме мігрантаў, а таксама для абароны і прапаганды асноўных правоў чалавека.

Ініцыятары маюць намер стварыць каталіцкую сетку, накіраваную на аказанне юрыдычнай дапамогі, інтэграцыю мігрантаў у новым асяроддзі, а таксама на падтрымку ініцыятыў Міжнароднага «Карытас».

Новая кампанія Касцёла ў Бразіліі скіравана да ўсіх людзей добрай волі, каб яны не толькі аказвалі фінансавую падтрымку мігрантам, але і адкрылі свае сэрцы ў знак салідарнасці і стварылі кола малітвы ў інтэнцыі мігрантаў і бежанцаў.

Паводле Deon.pl (MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by