Былы Нунцый у Беларусі ўзначаліў прадстаўніцтва Апостальскай Сталіцы пры ААН |
| Друк | |
15.02.2016 09:15 |
13 лютага стала вядома, што Папа Францішак прызначыў арцыбіскупа Івана Юркавіча, цяперашняга Апостальскага Нунцыя ў Расіі і Узбекістане, Пастаянным назіральнікам Апостальскай Сталіцы пры структурах ААН у Жэневе і Пастаянным назіральнікам пры Сусветнай гандлёвай арганізацыі.
На новай пасадзе іерарх заменіць арцыбіскупа Сільвана Тамазі, які прадстаўляў Апостальскую Сталіцу пры структурах ААН у Жэневе з 2003 года і якому нядаўна споўнілася 75 гадоў.
Нагадаем, што арцыбіскуп Юркавіч выконваў служэнне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі з 2001 па 2004 г.
Паводле ўкраінскай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (VP)
|