Іспанскі суд падтрымаў біскупа, які параўнаў аборты з Халакостам | Друк |
19.02.2016 11:51

Суддзя адхіліў іск супраць іспанскага рыма-каталіцкага біскупа Хуана Антоніа Рейг Пла, які суаднёс знішчэнне зачатых дзяцей з нацысцкімі забойствамі яўрэяў і цыган.

Іерарха дыяцэзіі Аласа дэ Хенарэс спрабавалі абвінаваціць у тым, што ён быццам бы «распаўсюджвае нянавісць».

Прыхільнікі абортаў былі раззлаваны тым, што ў 2014 годзе біскуп у адкрытым лісце параўнаў іх дэманстрацыю «Цягнік свабоды» з цягнікамі, якія везлі яўрэяў у лагеры знішчэння.

«Гэта цягнік смерці, самага ганебнага масавага знішчэння — непасрэднага і свядомага забойства нявінных ненароджаных дзяцей», — сказал іерарх.

Суд вырашыў, што гэтыя словы не выходзяць за межы свабоды слова і адпавядаюць зацверджанай у канстытуцыі свабодзе выравызнання.

Аляксандр Гелагаеў паводле Lifesitenews.com

 
© 2003-2025 Catholic.by